Выбух у Маладушы — выбух нямецкай праціватанкавай міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся ў вёсцы Маладуша (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) 26 кастрычніка 1959 года падчас суботніка на тэрыторыі воінскага пахавання. Ад выбуху загінуў амаль увесь чацвёрты клас Маладушскай школы: 13 вучняў і іх класны кіраўнік, раненні атрымалі яшчэ 6 вучняў[1]. Пасля трагедыі сем’ям пацярпелых аказалі матэрыяльную дапамогу, а на месцы выбуху правялі маштабнае размініраванне.
Зноскі
- ↑ Наталля Капрыленка. Абеліскі параненай зямлі. Незагойная рана Звязда
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.