Выбаргская губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 14 (25) студзеня 1744 | ||
Дата скасавання | 1917 | ||
Насельніцтва |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выбаргская губерня (фінск.: Viipurin lääni, шведск.: Viborgs län) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расійскай імперыі з 1744 па 1917 гады (у 1783—1796 гадах Выбаргскае намесніцтва). У 1719—1744 гадах існавала Выбаргская правінцыя Санкт-Пецярбургскай губерні. У 1802 годзе была перайменаваная ў Фінляндскую губерню. У 1812 годзе губерня ўвайшла ў склад Вялікага княства Фінляндскага, а затым уваходзіла ў склад незалежнай Фінляндыі (1917—1940, 1941—1944).
Геаграфія
У перыяд уваходжання ў склад Фінляндыі, яе крайняя паўднёва-ўсходняя частка распасціралася прыблізна ад 60°7' да 62°42’8" пн. ш. (не лічачы часткі Фінскага заліва з яго астравамі; гэтая частка распасціралася на поўдзень прыблізна да 59°45' і ад 26°26' да 32°47' у. д. (ад Грынвіча).
У склад губерні ўваходзіла большая частка так званай Старой Фінляндыі (Vanha Suomi або Gamla Finland), а менавіта паўднёвая частка Карэліі, самы паўднёвы ўскраек Савалакса і менш значныя часткі Нюланда і Тавастланда.
Рака Кюменэ з’яўлялася большай часткай заходняй мяжы губерні. На поўначы Выбаргская губерня межавала з Санкт-Міхельскай і Куапіаскай губернямі. Усходняя мяжа Выбаргскай губерні з Аланецкай губерняй (а разам з тым і частка ўсходняй мяжы Фінляндыі) праходзіла спачатку ўздоўж хрыбта, які належыць да сістэмы Манселькя, затым па возеры Унус-Ярві (Unusjärvi) і рацэ Ірстаанякі (Irstaanjoki), прытоку ракі Суаякі (Suojoki); далей мяжа ішлп прыблізна на поўдзень, робячы выгібы, да Ладажскага возера.
Паўднёва-ўсходняя мяжа губерні ішла па Ладажскім возеры на паўднёвы захад да заходняга берага возера, далей ідзе на захад, паварочвае на поўдзень і ідзе ўздоўж ракі Сястра (фін. Rajajoki, швед. Systerbäck) да Фінскага заліва, аддзяляючы Выбаргскую губерню ад Пецярбургскай. Паўднёвай мяжой Выбаргскай губерні быў Фінскі заліў.
Астравы ў Фінскім заліве
Да Выбаргскай губерні адносіліся і астравы, якія знаходзіліся далёка ад паўночнага берага заліва, у асноўным нават бліжэй да паўднёвага берага: Гогланд (фін. Suursaari або швед. Hogland), Вялікі Цютэрс (фін. Tytärsaari або швед. Tyterskär), Малы Цютэрс (Sayvi, або Vähä-Tytärsaari), Лавенсаары (фін. Lavansaari або швед. Lövskär), Пенінсаары і Сешер (фін. Seiskari, Seitskaarto або швед. Seitskär).
Да далучэння гэтых астравоў да СССР у 1940 годзе насельніцтва фінскага паходжання займалася рыбалоўствам, паляваннем на цюленяў і лоцманствам. Апошняе было тут асабліва неабходна, бо згаданыя астравы акружае мноства небяспечных скал, мялізнаў і падводных камянёў.