Усць-Цылемскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усць-Цы́лемскі раён (руск.: Усть-Цилемский район, комі: Чилимдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія
Раён размешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Іжэмскім і Удорскім раёнамі, Усінскім гарадскім паселішчам, а таксама з некаторымі раёнамі Архангельскай вобласці і ў прыватнасці з Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёна складае 42 500 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.
Гісторыя
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года. У Аўтаномную вобласць Комі (Зыран) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасля ВАВ.
Дэмаграфія
Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю комі-зыран. Асноўнае насельніцтва раёна складаюць рускія (паморы) і ненцы.
Адміністрацыйны падзел
У склад раёна ўваходзяць 11 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|
Ёрміцкае с/п | с. Ёрміца |
Замежнае с/п | с. Замежная |
с/п Карові Ручэй | с. Карові Ручэй |
Нерыцкае с/п | с. Нерыца |
Наваборскае с/п | с. Новы Бор |
с/п Окунеў Нос | с. Окунеў Нос |
Сярэднебугаеўскае с/п | с. Сярэднее Бугаева |
Уескае с/п | с. Уег |
Усць-Цылемскае с/п | с. Усць-Цыльма |
Хабарыскае с/п | с. Хабарыха |
Трусаўскае с/п | с. Трусава |
Транспарт
Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і снегаходы. Аўтамагістраляў, якія звязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усць-Цылемскі раён
Шаблон:Рэспубліка Комі