Proleg махаона (Papilio machaon)

Вусень — лічынка насякомых з атрада лускакрылых, або матылькоў.

Памеры ад некалькіх міліметраў (у шэрагу молей) да 12 сантыметраў. Цела складаецца з галавы, трох грудных і дзесяці брушных сегментаў. Галава з магутна склератызаванымі пакровамі, астатняе цела ў большасці мяккае, без буйных склерытаў. На целе ёсць развітыя шчацінкі, размешчаныя строга пэўным чынам, спецыфічным для асобных сямействаў, родаў і нават відаў. Акрамя гэтых першасных шчацінак ў старэйшых узростах ў шматлікіх адкрытажывых формаў развіваецца густое покрыва з другасных шчацінак (найбольш магутнае ў вусеняў з сямейства мядзведзіц).

Гл. таксама

  • Земнаводныя вусені
  • Метамарфоз насякомых
  • Матылі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.