Вусач | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Barbus barbus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вусач, мірон (Barbus barbus) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.
Апісанне
Пашыраны ў многіх рэках Еўропы. У Беларусі ёсць у рэках басейна Нёмана, Дняпра і Буга; жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плынню; занесены ў Чырвоную кнігу. Мясцовыя назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб. Даўжыня 40 — 60, часам да 90 см, маса 2 — 3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва).
Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі раслінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая.
Пашырэнне
![](../I/1997._Stamp_of_Belarus_0225.jpg.webp)
Шырока распаўсюджаны ў рэках Еўропы ад паўднёва-ўсходняй Англіі на захадзе да басейнаў рэк Нёман і Дняпро на ўсходзе. Адсутнічае ў рэках Апенінскага, Балканскага і Пірэнейскага паўвостраваў, дзе заменены блізкімі відамі; у Даніі і на Скандынаўскім паўвостраве. Жыве ў рэках, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора — Нёман, Вілія, Заходні Буг і іх буйных прытоках (Заходняя Бярэзіна і Шчара). Дняпроўскі вусач жыве ў р. Дняпро і яго прытоках (Бярэзіна, Друць, Прыпяць, Сож).
Промысел
Каштоўны прамысловы від.
Літаратура
- Белы А. Вусач // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вусач
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |