Вуліца Тухачэўскага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Заводскі |
Працягласць | 1 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Партызанская |
Назва ў гонар | Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Тухачэўскага (руск.: Улица Тухачевского), вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар савецкага ваеннага дзеяча Міхаіла Тухачэўскага (1893—1937).
Апісанне
Вуліца з'явілася і пачала забудоўвацца ў 1950-я гады, першапачаткова называлася Энергетычнай. У 1977 годзе пераназваная ў гонар Міхаіла Тухачэўскага, які ў 1920 годзе жыў у Мінску і наведваў горад пазней[1][2].
Вуліца Тухачэўскага ідзе ад вуліцы Васняцова да вуліцы Куляшова. Таксама перасякае вуліцы Іскаліева, Пляханава, Айвазоўскага, Жылуновіча, Грэкава, Філатава. У цэнтры вуліцы, на вялікай раздзяляльнай паласе, месціцца паветраная ЛЭП ад ЦЭЦ-2 да ЦЭЦ-3.
Зноскі
- ↑ Тухачевский Михаил Николаевич // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 411.
- ↑ Их именами названы... Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 398.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.