Вуліца Талбухіна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Парк Чалюскінцаў
Тралейбусныя маршруты 29, 35, 37, 38, 55, 61
Аўтобусныя маршруты 62
Назва ў гонар Фёдара Талбухіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Талбухіна — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фёдара Іванавіча Талбухіна (1894—1949), савецкага палкаводца, Маршала Савецкага Саюза, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца Талбухіна знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Бярэ пачатак ад праспекта Незалежнасці і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кнорына, перасякаецца з вуліцамі Кузьмы Чорнага і Кедышкі. Працягласць 700 м ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кнорына.

Забудова

Па цэнтры вуліцы праходзіць шырокі бульвар, у пачатку якога знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных ці расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гг. Як адзіны горадабудаўнічы комплекс узведзены жылыя дамы № 12, 14, 16 і кінатэатр «Партызан» (цяпер Дом кіно), рэстаран «Каменная кветка»[1].

Забудова вуліцы Талбухіна
Дом № 12

Жылыя дамы № 12, 14, 16 пабудаваны як жылы мікрараён у 19621966 гадах па праекце архітэктара Ю. Шпіта і інжынера Я. Саманчука. Прасторавая кампазіцыя ансамбля заснавана на кантрасце вертыкалей 9-павярховых жылых дамоў і падоўжанага 1—2-павярховага аб’ёму, у якім размешчаны прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання. У агульнай кампазіцыі выкарыстаны пакаты рэльеф мясцовасці. Дамы — комплекс першых па Беларусі 9-павярховых буйнананельных жылых дамоў. Кожны дом мае 70 кватэр: 37 аднапакаёвых, 29 двухпакаёвых і 4 трохпакаёвыя кватэры. На першых паверхах прадугледжаны вестыбюль, пакой для заняткаў дзяцей. У кожным доме на 2 лесвічна-ліфтавыя групы, аб’яднаныя калідорамі 1-га паверха. Ліфтавыя шахты вынесены за асноўныя аб’ёмы, балконы размешчаны ў шахматным парадку[1].

Зноскі

  1. 1 2 А. М. Кулагін, Л. Г. Лапцэвіч. 314. Забудова вуліцы Талбухіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.