Вуліца Суворава Віцебск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
![]() |
Вуліца Суворава, гістарычная назва — вуліца Узгорская — вуліца цэнтральнай частцы Віцебска. Разам з забудовай вуліц Крылова, Я. Купалы, Л. Талстога стварае гісторыка-архітэктурную зону горада. Мураваныя дамы, размешчаныя на пакатым рэльефе, аб’яднаны адзінай кампазіцыяй, агульным архітэктурна-дэкаратыўным вырашэннем.
У архітэктурным ансамблі вуліцы Суворава ўдала спалучаюцца забудовы XVIII—XIX стагоддзяў і гадоў першых пяцігодак.
Архітэктура
№ | Апісанне | Выява | Статус |
---|---|---|---|
на скрыжаванні вул. Талстога — Свята-Васкрасенская царква, пабудаваная ў XVIII стагоддзі | ![]() | ![]() | |
2 | Гандлёвыя рады, пабудаваныя ў канцы XVIII ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены 1-га паверха, дзе размяшчаліся крамы, былі прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі — уваходамі ў крамы, сцены 2-га паверха (склад тавараў) — маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасценкі паміж праёмамі на кожным паверсе дэкарыраваны 2 спаранымі пілястрамі, якія ствараюць дэкаратыўны малюнак. Гандлёвыя рады з’яўляліся сувязным звяном паміж ратушай і іншымі будынкамі на плошчы перад ёй. Першапачатковы выгляд адлюстраваны на акварэлі Ю. Пешкі 19 ст. У канцы 19 ст. дом рэканструяваны, да яго прыбудаваны невялікі 3-павярховы жылы дом з вузкім (на 3 акны) фасадам і скошаным вуглом, дзе размешчаны ўваход. Цяпер 1-ы паверх будынка выкарыстоўваецца гандлёвай установай (фасад зменены), 2-і — жылы. На 2-м паверсе захаваліся арачныя аконныя праёмы і слаістыя пілястры дарычнага ордэра паміж імі. | ![]() | ![]() |
3 | ![]() | ![]() | |
4 | Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае лучковая арка — праезд у двор. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны ліштвамі з франтонамі, на 2-м паверсе асіметрычна размешчаны балкон. Уваход аформлены паўкалонамі. Гарызантальныя чляненні вылучаны прафіляваным міжпаверхавым паяском і завяршальным карнізам з філёнгавым фрызам. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. | ![]() | ![]() |
5 | ![]() | ||
6 | Пастаўлены ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. У дэкаратыўнай апрацоўцы галоўнага фасада выкарыстаны традыцыйныя элементы: міжпаверхавы пояс, прафіляваны карніз, ліштвы арачных і лучковых акон. Сіметрыю фасада парушае бакавое размяшчэнне галоўнага ўвахода. | ![]() | ![]() |
7 | ![]() | ||
8 | Мураваны 3-павярховы будынак. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры неглыбокім рызалітам і завершаны 3-вугольным франтонам з сухарыкамі. На 1-м паверсе (у рызаліце) — уваходны партал з металічнай агароджай (першапачаткова — арачны праезд), на 2-м — тры паўцыркульныя аконныя праёмы з арачнымі сандрыкамі і пілястрамі, на 3-м — прамавугольныя вокны. | ![]() | ![]() |
9 | ![]() | ||
10/2 | На скрыжаванні вуліц Суворава і Крылова. Пабудаваны ў 19 ст. Будынак двухпавярховы, з закругленай вуглавой часткай, якая на 2-м паверсе вылучана балконам з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Надцэнтральнай часткай галоўнага фасада — трохвугольны франтон. Вокны прамавугольныя і лучковыя, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. 3 боку галоўнага фасада арачны праезд у двор. Выкарыстоўваецца як жылы. | ![]() | ![]() |
11 | ![]() | ||
12/1 | Будынак на рагу вуліц Суворава і Крылова, насупраць дома № 8. Пабудаваны ў 1799 г., рэстаўрыраваны ў 1848 г. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка закруглена і вылучаецца на 2-м паверсе шырокімбалконам з каванай агароджай (не збераглася). Цэнтр выцягнутага галоўнага фасада вылучаны плоскім рызалітам ітрохвугольным франтонам. Сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Вокны прамавугольныя, на 1-м паверсе расшыраны ў 19 ст. і аздоблены арачнымі філёнгамі, на 2-м — з простымі ліштвамі. Пачатковая планіроўка не збераглася. Выкарыстоўваецца як жылы. | ![]() | ![]() |
17/21 | Першы камунальны дом[1]. | ![]() | |
18/10 | ![]() | ![]() | |
20/13 | гарадскі асабняк, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя. | ![]() | ![]() |
24-26 | ![]() | ||
26 | Пабудаваны ў пачатку 20 ст. як гарадскі асабняк. Будынак Т-падобны ў плане: да двухпавярховага корпуса, арыентаванага на вуліцу, з боку двара прыбудавана аднапавярховае крыло. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, асіметрычна размешчаны ўваход вызначаны 2 калонкамі. На 1-м паверсе вокны лучковыя з ліштвамі, на 2-м -прамавугольныя. 3 боку галоўнага фасада праезная арка. Планіроўка анфіладная. У двухпавярховым корпусе размяшчаліся жылыя пакоі, у аднапавярховым — гаспадарчыя. У будынку дзіцячая ўстанова. | ![]() | |
27/9 | былы даходны дом, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. | ![]() | ![]() |
29 | былы даходны дом, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. | ![]() | |
30 | ![]() | ||
32 | ![]() | ||
33 | ![]() | ||
34 | (Савецкая № 23) — дом камунальнага тыпу, пабудаваны ў 1927—32 гг. з цэглы і дрэва (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м2, кухню плошчай ад 7 да 10 м 2, санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен. Дом пабудаваны па тыпу «дамоў-камун», з’яўляецца характэрным прыкладам савецкай архітэктуры 1920—30-х гадоў. | ![]() | ![]() |
37 | ![]() | ![]() | |
38 | Пабудаваны ў 1930—35 гг. (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амалъ квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін. Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый. | ![]() | ![]() |
39/7 | ![]() | ||
44 | Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (арх. А. Кляменцьеў), пабудаваны ў 1890 годзе. | ![]() | ![]() |
Зноскі
Літаратура
- Воінаў, А. А. Забудова вуліцы Суворава / А. А. Воінаў, А. М. Кулагін, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 57-58.
- Жылая забудова XIX — пачатку XX ст. // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 27, 30-32, 37.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Суворава (Віцебск)
- Дзе ў старым Віцебску знаходзілася вуліца з млынам? Архівавана 5 сакавіка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.