Вуліца Соламавай Гродна | |
---|---|
![]() Дом № 139 | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Працягласць | 2000 м |
![]() |
Вуліца Соламавай — адна з галоўных магістралей у паўднёва-усходняй частцы горада Гродна. Названа ў 1957 годзе ў гонар удзельніцы Гродзенскага падполля В. І. Соламавай.
Працягласць каля 2000 м. Першапачаткова размяшчалася паміж вуліцамі Савецкіх пагранічнікаў і Л. Чайкінай. У пачатку XXI стагоддзя пашырана да вуліцы Суворава, пасля да вуліцы Паповіча. У 2012 пасля адкрыцця моста на вуліцы Славінскага, з’явілася скрыжаванне з вуліцай Славінскага, вуліца Соламавай увайшла ў склад транспартнага кальца вакол цэнтральнай часткі горада.
Пачала забудоўвацца ў 1945 годзе сядзібнай забудовай, пасля 1960 года пачалі ўзвадзіцца пяці- і дзевяціпавярховымі жылымі будынкамі. Пасля пашырэння ў 2000-ых забудоўваецца параважна дзевяціпавярховымі будынкамі, на першых паверхах месцяцца грамацкія і камерцыйныя ўстановы.
На вуліцы размешчаны крамы (у тым ліку «Алмі», «Тысяча дробязей»), цырульні, сярэднія школы (гімназія № 3(былая СШ № 19), № 20, № 37), спартыўная школа № 5, дзіцячыя садкі. У двары гімназіі № 3 у 1977 годзе ўсталяваны помнік В. Соламавай, на месцы былога лагера смерці ў раёне Фолюш.
Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобусы № 7, 22, 27, 28.
Літаратура
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Соламавай (Гродна)