Розы Люксембург
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Працягласць 2 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Грушаўка
Тралейбусныя маршруты 12
Аўтобусныя маршруты 49, 52
Ранейшыя назвы Мацвееўская
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Розы Люксембург (да 1922 года - вуліца Мацвееўская) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска, названая ў гонар нямецкай дзяячкі сацыял-дэмакратычнага руху і фемінізму Розы Люксембург. Па назве гэтай вуліцы ўвесь мікрараён на поўнач ад праспекта Дзяржынскага неафіцыйна называецца «Ро́зачка»[1] (афіцыйнай назвы ён не мае).

Размяшчэнне

Да будаўніцтва праспекта Дзяржынскага ў 1970-я гады вуліца Розы Люксембург перасякалася з вуліцай Клары Цэткін, працягваючыся значна далей на ўсход. Зараз нумарацыя будынкаў пачынаецца з 80 дома па цотным баку і з 89 па няцотным. Вуліца пачынаецца з тупіку каля праспекта Дзяржынскага, перасякае вуліцы Каржа, Хмялеўскага, Лермантава, Шчорса, Фаніпальскую, Карпава і 3-і завулак Стасава. Завяршаецца вуліца скрыжаваннем з праспектам Жукава. У заходняй частцы вуліцы размешчаны сквер «Палянка».

Гісторыя

Да 1922 года вуліца называлася Мацвееўскай, потым была перайменаваная ў гонар Розы Люксембург. У раёне пражывала шмат выхадцаў з Сілезіі. Большая частка забудовы вуліцы была драўлянай (адзінкавыя дамы захаваліся да цяперашняга часу), у 1950-я вуліцы Розы Люксембург, Карла Лібкнехта і суседнія пачалі забудоўвацца сілікатнымі і буйнаблочнымі будынкамі ад 2 да 5 паверхаў. У 1957 годзе на вуліцы была адкрыта 4-я гарадская клінічная бальніца; пасля на яе базе быў створаны РНПЦ «Кардыялогія». У пачатку XXI стагоддзя па няцотным баку вуліцы пабудавана некалькі шматпавярховых дамоў.

Грамадскі транспарт

Па стане на травень 2022 года на вуліцы пралягаюць маршруты аўтобусаў 49, 52 і тралейбуса 12 (раней — тралейбусы 5, 11, 29а). У непасрэднай блізкасці ад вуліцы размяшчаюцца станцыя метро «Грушаўка» і шматлікія аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, якія рухаюцца па праспекце Дзяржынскага.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.