Піліма Вільнюс | |
---|---|
літ.: Pylimo gatvė | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць |
|
Ранейшыя назвы | Брудная, Пазавальная, Рэфармацкая, Кармеліцкая |
Назва ў гонар | насып |
![]() |
Вуліца Піліма[1] (традыцыйная беларуская назва — Зава́льная ву́ліца[2], літ.: Pylimo gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, якая праходзіць заходняй мяжой Старога Горада і звязвае скрыжаванне Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц з Чыгуначнай вуліцай.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кальвінскі збор, Харальная сінагога і палац Тышкевічаў, помнікі архітэктуры XV—XIX стагоддзяў.
Гісторыя
Назва вуліца ўтварылася ад яе размяшчэнне за валам з гарадскім мурам.
Агульныя звесткі
![](../I/Vilniaus_sinagoga.jpg.webp)
Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
Перасякаецца вуліцамі Кастуся Каліноўскага (направа) і Ісландскай (налева), гістарычнай Вялікай Пагулянкай (цяпер Басанавічуса, направа) і Троцкай (налева), Святога Стэфана (направа) і Рудніцкай (налева). З правага боку адыходзяць вуліцы Навагрудская, Венгерская, Квашэльная, Кветкавая і Садовая, з левага боку — Клайпедская, Лідская, Жамойцкая, Шпітальная і Базыльянская.
У пачатку вуліцы з правага боку знаходзіцца парк П. Цвіркі, у сярэдняй частцы — Рэфармацкі і Навагрудскі (Дрывяны Рынак) скверы.
Будынкі
Няцотны бок
![](../I/Waclaw_Michniewicz1.JPG.webp)
![](../I/Vilniaus_evangelik%C5%B3_reformat%C5%B3_ba%C5%BEny%C4%8Dia.JPG.webp)
- № 5 (вул. К. Каліноўскага, 1) — дом (арх. Вацлаў Міхневіч), у якім з 1911 па 1913 год знаходзілася рэдакцыя «Нашай Нівы». Тут праходзілі самыя розныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі не толькі беларусы, але і літоўцы. Сярод знакамітых сяброў беларускага адраджэнскага руху тут былі М. Ластаўскене, Л. Гіра, А. Жукаўскас, Ю. Кекштас, О. Міцюце і іншыя. У доме жыў разам са сваёй жонкай Лаздзінай Пяледай беларускі грамадска-палітычны дзеяч Вацлаў Ластоўскі, у гонар якога ўсталявана памятная дошка[3].
- № 7 — дом на рагу з Малой Пагулянкай, у якім у 1911—1913 гадах знаходзілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва»[4].
- № 39 — Харальная сінагога, збудаваная ў 1899—1903 гадах.
- № 45 — дом на рагу з Садовай вуліцай, памяшканні ў якім на пачатку 1907 года займала рэдакцыя газеты «Наша Ніва»[4].
- № 51 — дом, у якім у 1907 годзе знаходзілася рэдакцыя «Нашай Нівы»[3].
Цотны бок
- № 6 — дом, у якім пасля 1930 года размяшчалася Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны, якая пераехала з дома беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў па вул. Людвісарскай, 1. Апошнім месцам знаходжання друкарні быў дом таксама на вул. Піліма, які не захаваўся[3].
- № 18 — кальвінскі збор (евангеліцка-рэфармацкая царква), збудаваны ў 1830—1835 гадах.
![](../I/Vilnia%252C_Zavalnaja%252C_Na%C5%A1a_Niva._%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%252C_%D0%97%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%252C_%D0%9D%D0%B0%D1%88%D0%B0_%D0%9D%D1%96%D0%B2%D0%B0_(1907).jpg.webp)
- № 26 (Троцкая вуліца, 1) — палац Тышкевічаў. Камяніца існуе з XV ст. У канцы XVIII ст. яе рэканструявалі ў стылі позняга класіцызму. Неўзабаве палац перайшоў да прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, на заказ якіх у 1840 годзе адбылася чарговая рэканструкцыя будынка. У другой палове XIX ст. калі пры ганку з’явіліся постаці атлантаў, якія падтрымліваюць балкон. У 1863 годзе ў доме патаемна збіраліся паўстанцы, пазней тут размяшчаліся яўрэйскія ўстановы. У будынку размяшчаўся Віленскі акруговы суд, у якім працаваў Францішак Багушэвіч[3]. У маі 1907 года ў будынак перабралася рэдакцыя газеты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 года. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас)[4].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- 1 2 3 4 Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
- 1 2 3 Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.
Літаратура
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Піліма