Вуліца Пятра Мсціслаўца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Усход
Назва ў гонар Пётр Цімафеевіч Мсціславец

Вуліца Пятра Мсціслаўца — вуліца на паўночным усходзе Мінска, у жылым раёне Маяк Мінска Першамайскага раёна. Адыходзіць ад вуліцы Кірылы Тураўскага ў напрамку да будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Названа 16 лістапада 2010 года[1] ў гонар беларускага друкара і асветніка Пятра Мсціслаўца, які выдаў у Маскве першую датаваную рускую друкаваную кнігу, а ў Вільні з дапамогай Мамонічаў заснаваў друкарню і адрадзіў кірыліцкае кнігадрукаванне[2].

Зноскі

  1. РАШЭННЕ № 179 АД 30 ЛІСТАПАДА 2011 ГОДА 11-Й СЕСІІ САВЕТА 26-ГА СКЛІКАННЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2015.
  2. У Мінску нарэшце будзе вуліца Васіля Быкава?(недаступная спасылка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.