Вуліца Пляханава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Заводскі
Працягласць
  • 3,1 км
Трамвайныя маршруты 3, 7, 9
Назва ў гонар Георгія Пляханава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Пляханава — вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска, названая ў гонар рэвалюцыянера-марксіста Георгія Пляханава. Вуліца пачынаецца ад Партызанскага праспекта і заканчваецца ў мікрараёне Серабранка.

Размяшчэнне

Пачынаецца ад транспартнай развязкі скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Даўгабродская, перасякае шэраг вуліц і праспект Ракасоўскага і даходзіць да вуліцы Якубава. Частка вуліцы ад яе пачатку да перасячэння са Сляпянскім вадасховішчам захавала будынкі пасляваеннай архітэктуры: 1-, 2- і 3-павярховыя жылыя дамы маласямейнага тыпу. Тэрыторыя пасля перасячэння Сляпянскага канала да канца вуліцы характарызуецца позняй савецкай і сучаснай беларускай архітэктурай з высокай шчыльнасцю шматпавярховай забудовы.

Славутасці вуліцы

Універсам «Серабранка»
  • універсам «Серабранка» (дом 91) (архітэктары Л. Мельнік, Э. Важнік)[1].
  • ЗАГС Ленінскага раёна (дом 42)
  • 18-я паліклініка для дарослых (дом 60/2)
  • СШ № 153 (дом 70), якая 21.11.2022 упершыню была названа ў гонар жывога чалавека: паралімпійца А.Талая[2][3]
  • 7-я дзіцячая паліклініка (дом 127)
  • Касцёл Яна Боска (дом 28/1)
  • яслі-сад № 353 для дзяцей з парушэннем зроку (1976—2021)[4][5]

Месцы адпачынку

  • узбярэжжа Сляпянскага вадасховішча
  • Лошыцкі парк[6]

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Мінскія школы: цікавосткі, традыцыі, незвычайнасці // Блог Андрэя Берастоўскага
  3. История и традиции // Сайт СШ № 153
  4. Год заснавання — 1976, год спецыялізацыі — 1979, згодна з сайтам установы Архівавана 21 ліпеня 2021..
  5. На Плеханова закрывается детсад для детей с нарушением зрения. В чем причина? // Blizko.by
  6. Знаходзіцца за фактычнай мяжой вуліцы, але блізка ад яе.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.