Вуліца Паўла Шпілеўскага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | каля 800 м |
Электрычка | Лошыца |
Аўтобусныя маршруты | 65, 124 |
Назва ў гонар | Павел Міхайлавіч Шпілеўскі |
Паштовы індэкс | 220067[1] |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google |
Вуліца Паўла Шпілеўскага — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2002 годзе ў гонар беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з Ігуменскім трактам, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Таксама перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцам Іосіфа Гашкевіча і Каруся Каганца.
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Улица Павла Шпилевского на geodzen.com
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.