Вуліца Міронава Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Міронава — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у цэнтральнай частцы горада.
Гістарычная назва вуліцы — Афіцэрская. Названа ў 1923 годзе перайменавана ў памяць Дзмітрыя Міронава, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Магілёўскай вобласці. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1930-я гады.
Працягласць 500 м ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы. Да вуліцы прылягае бульвар У. І. Леніна.
Забудова
Забудавана 5-павярховымі, пераважна жылымі дамамі. Сярод размешчаных на вуліцы будынкаў найбольшую цікавасць мае помнік архітэктуры XIX ст. — былы будынак пазямельна-сялянскага 6анка, дзе да 1988 года размяшчаліся гаркам КПБ і гаркам ЛКСМБ, станам на 2023 года тут размяшчаецца рэдакцыя абласной газеты «Магілёўская праўда» і карцінная галерэя (з 1988; у вестыбюлі будынка пастаўлена мемарыяльная дошка ў памяць журналістаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны). На вуліцы размешчаны таксама стадыён «Спартак».
- (Ленінская вуліца, 63) — 9-павярховы будынак Тэхналагічнага парку Магілёў (1985, архітэктар Віктар Кільчыцкі).
Паркі і скверы
На вуліцы размешчаны сквер 40-годдзя Перамогі, сквер Вілербана і безназоўны сквер перад будынкам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава.
Помнікі
На доме № 27 пастаўлена мемарыяльная дошка Дзмітрыю Міронаву. У 1957 каля будынка абласнога мастацкага музея пастаўлены помнік У. І. Леніну (не захаваўся)[1].
31 кастрычніка 2014 года перад будынкам № 21 устаноўлена скульптура Лёвы, 100-кілаграмовая фігура ільвяня з пузікам у імянной майцы з гербам Магілёва, якое ў адной лапе трымае смартфон, а на другой сядзіць птушка. Аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў[2][3].
Зноскі
- ↑ Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ В Могилёве появится скульптура льва с телефоном в лапах
- ↑ У Магілёве з’явіўся леў, які размаўляе па мабільніку
Літаратура
- Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Міронава (Магілёў)