Вуліца Максіма Гарэцкага Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | каля 3,4 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Тралейбусныя маршруты | 25, 45, 52 |
Аўтобусныя маршруты | 11, 30с, 30а, 50с, 83э, 116, 122э, 138, 140 |
Назва ў гонар | Максім Іванавіч Гарэцкі |
Паштовы індэкс | 220019[1], 220078 і 220136 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
![]() |
Вуліца Максіма Гарэцкага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар беларускага пісьменніка, перакладчыка, фалькларыста, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння Максіма Гарэцкага.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Рафіева і Ельскіх, працягваючы вуліцу Алібегава. Ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Мазурава, працягваючыся вуліцай Лабанка. Таксама перасякаецца з вуліцамі Рыгора Шырмы, Янкоўскага, Шаранговіча і Чайлыткі.
Славутасці
- пратэстанцкая царква Віфліем
- лесапарк Мядзвежына
- Сямейны сквер
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (11, 30с, 30а, 50с, 83э, 116, 122э, 138, 140) і тралейбусных (25, 45, 52) маршрутаў. Паблізу ад заканчэння вуліцы размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Максіма Гарэцкага (Мінск)
- Улица Максима Горецкого на geodzen.com
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.