Вуліца Максіма Багдановіча Гродна | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Новы свет |
Назва ў гонар | Максім Адамавіч Багдановіч |
![]() |
Вуліца Максіма Багдановіча (ранейшыя назвы — Сярэдняя (1892), Садовая (1903), Gartenstr. (1915), Sadowa (1922), Ogrodowa (1926), gen. Litwinowicza (1935), Richthofen-Str.) — вуліца ў Гродна ў цэнтральнай частцы горада ў гістарычным раёне Новы Свет. Склалася як другасны завулак у першай палове XIX ст.[1].
Названая ў гонар Максіма Багдановіча (1891—1917) — беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка.
Па адрасе вул. Багдановіча, 1 знаходзіцца Дом-музей Максіма Багдановіча. Будынак узведзены ў 1883 годзе, аднак, не з'яўляецца тым самым домам, дзе жыла сям'я будучага паэта ад 1892 да 1896 года[2]. Шыльду павесілі на яго ў савецкія часы, паколькі гэта быў найбольш прадстаўнічы з захаваных драўляных дамоў на вуліцы[3].
Цікавыя аб’екты

Дом-музей Максіма Багдановіча на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Максіма Багдановіча
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Максіма Багдановіча (Гродна)
Зноскі
- ↑ Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 49—50. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
- ↑ Экскурсія (вакол) аднаго дома. Музей Багдановіча . Hrodna.life - навіны Гродна (27 чэрвеня 2020). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Максиму Богдановичу – 130. Места в Гродно, связанные с семьей Богдановичей . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.