Вуліца Лук’яновіча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Вуліца Лук’яновіча — вуліца ў Савецкім раёне Мінска, злучае вуліцу Максіма Багдановіча і Лагойскі тракт.
Названа ў гонар Трыфана Андрэевіча Лук’яновіча (1919—1945), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з 1941, удзельніка Сталінградскай бітвы, баёў на Сандамірскім плацдарме, штурма Берліна, смяротна параненага 25 красавіка 1945 пры выратаванні нямецкай дзяўчынкі. Высакародны ўчынак чалавека, які страціў падчас вайны жонку, дваіх дзяцей, маці і бацьку, пакладзены ў аснову кампазіцыі помніка-ансамбля воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам, усталяванага ў Трэптаў-парку ў Берліне.
Да перайменавання ў 1997 вуліца насіла назву 3-я Пасялковая.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.