Вуліца Лепяшынскага Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 520 м |
![]() |
Вуліца Лепяшынскага (руск.: улица Лепешинского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.
Праходзіць паралельна вуліцы Будзённага. Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцы як працяг Камісарыяцкага завулка, перасякае Ленінскую і Піянерскую вуліцы, завяршаецца тупіком на тэрыторыі 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння. Працягласць вуліцы складае 520 м.
Гісторыя
Узнікла за Палявым валам, які існаваў вакол Новага горада да першай паловы XIX стагоддзя. Заходняя частка вуліцы з’яўлялася часткай Шклоўскага рынку, усходняя насіла назву 2-я Сувораўская вуліца. За савецкім часам перайменавана ў гонар расійскага рэвалюцыянера Панцеляймона Лепяшынскага, ураджэнца Магілёўшчыны.
- Палявы вал на плане горада 1778 г., на месцы якога ўзніклі вуліцы Лепяшынскага і Будзённага.
- Палявы вал на плане горада 1835 г., на месцы якога ўзніклі вуліцы Лепяшынскага і Будзённага.
- Шклоўскі рынак і 2-я Сувораўская вуліца на плане горада 1918 г.
- Вуліца Лепяшынскага на нямецкім аэрафотаздымку 23 кастрычніка 1943
Забудова
Няцотны бок
- (Першамайская вуліца, 57) — гандлёвы цэнтр «Атрыум».
- № 16 — 3-5-павярховы жылы дом (1950-я).
- № 18 (вул. Ленінская, 46) — дом Казлоўскага (пачатак XX стагоддзя).
- № 20 (вул. Ленінская, 49) — 4-павярховы жылы дом (1950-я).
- № 22 — 9-павярховы жылы дом.
- № 24 (вул. Піянерская, 29) — 4-павярховы жылы дом (1950-я).
- Дом № 16
- Дом № 20
- Дом № 22
- Дом № 24
Цотны бок
- Камсамольскі сквер
- (вул. Ленінская, 47) — кінатэатр «Радзіма» (1939).
- (вуліца Будзённага, 3) — 7-е анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Лепяшынскага (Магілёў)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.