Вуліца Лазарэнкі Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Віленскае прадмесце |
Працягласць | 2120 м |
Рух | двухбаковы |
Ранейшыя назвы | Вялікакняжацкая, Віленская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Лазарэнкі (руск.: улица Лазаренко) — вуліца ў цэнтральный частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 2120 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Будаўнікоў.
Гісторыя
Адна з найстарэйшых вуліц горада. Узнікла ў XVI ст. як галоўная вуліца Віленскага прадмесця Новага горада. Фарміравалася вуліца на паўночны захад ад Шклоўскай вуліцы (цяпер вул. Першамайская). Пры ўездзе ў горад на ёй была пабудавана драўляная Віленская брама, якая ўваходзіла ў 3-і пояс умацаванняў вакол Новага горада. Гістарычна насіла назвы Вялікакняжацкая, Віленская. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. на месцы брамы пабудавана парадная мураваная арка ў стылі ампір (не збераглася)[1].
- Віленская вуліца на плане горада 1778 г.
- Віленская вуліца на плане горада 1835 г.
- Віленская вуліца на плане горада 1918 г.
- Віленская вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1944 г.
Сучаснае аблічча стала складацца ў 1930-я гады, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва, цераз раку Дубравенку, якая перасякае вуліцу, быў пабудаваны мост, які звязаў раён вуліцы з іншымі часткамі горада[1].
У 1944 годзе перайменавана ў гонар генерал-маёра І. С. Лазарэнкі[1], які праявіў гераізм у час Магілёўскай франтавой наступальнай аперацыі. Забудова вуліцы працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле генеральнага плана Магілёва 1947—1950 гг. праводзілася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада[1].
- Віленская вуліца ад Дубравенкі ў бок цэнтра горада. 1890-я
- Сінагога на рагу з вуліцай Правая Дубравенка
- Віленская вуліца ад Дубравенкі ў бок выезду з горада. 1910-я
- Віленская вуліца ў 1919 г.
У 1980-я гг. на вуліцы размяшчаліся паліклініка № 2, дзіцячая паліклініка № 3, некалькі прадуктовых магазінаў, сярэдняя школа № 4, аддзяленне сувязі, сталовая, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, вытворчае аб’яднанне малочнай прамысловасці, пажарнае дэпо і інш[1].
У 2007 годзе ўзведзены новы мост цераз Дубравенку, які апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.
Забудова
У цяперашняй забудове пераважаюць 5-павярховыя, пераважна жылыя дамы; захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1].
Няцотны бок
- На рагу з Першамайскай вуліцай да Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся двухпавярховы дом Капцелева.
- № 5 — трохпавярховы будынак (пачатак XX стагоддзя). Помнік архітэктуры эклектыкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 7 — двухпавярховы будынак (пачатак XX стагоддзя), у руінавым стане. Помнік архітэктуры эклектыкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 9? — двухпавярховы будынак у стылі эклектыкі. Будынак закінуты.
- № 11 — двухпавярховы будынак.
- № 13 — двухпавярховы будынак (1910), у руінавым стане. Помнік архітэктуры эклектыкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 15 — двухпавярховы будынак (1910). Помнік архітэктуры эклектыкі. У наш час надбудаваны яшчэ адзін паверх і зроблены прыбудовы. Будынак закінуты. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- Дом № 5
- Дом № 7
- Дамы № 9 і 11
- Дамы № 13 і 15
- № 27 — гасцініца «КІМ».
- № 27А — Ленінскі аддзел Дэпартамента аховы МУС РБ.
- № 29 — 3-4-павярховы будынак з мансардай, узведзены на месцы знішчанага гістарычнага будынка ў падобных да яго формах.
- Вайсковыя могілкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Д000582
- Польскія могілкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д001056
- Капліца-пахавальня Сенажацкіх. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г00058З.
- Дом № 29
- Вайсковыя могілкі
- Польскія могілкі
- Капліца на могілках
- № 47 — 5-9-павярховы жылы дом.
- № 51 — 5-павярховы жылы дом.
- № 53 — 5-павярховы жылы дом.
- № 57 — 2-павярховы жылы дом.
- № 59 — 2-павярховы жылы дом знесены, на яго месцы пабудаваны новы.
- № 61 — 2-павярховы жылы дом.
- Віленскі рынак.
- № 73Б — гандлёвы цэнтр «Армада».
- Дом № 57
- Навабуд на месцы дома № 59
- Дом № 61
Цотны бок
- (Першамайская вуліца, 12) — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі).
- № 22 — Дапаможная школа г. Магілёва.
- № 24 — Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва.
- № 58А — Магілёўская фабрыка марожанага.
- № 58А — Упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
- (вуліца Касманаўтаў, 34А) — 10-павярховы жылы дом.
- № 64 — Магілёўская паліклініка № 2.
- № 66/1 — Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
- № 68 — Магілёўская дзіцячая паліклініка.
- № 70 — Пажарная часць.
- Дом на рагу з вуліцай Правая Дубравенка (№ 31), дзе раней размяшчалася сінагога
- Дапаможная школа г. Магілёва
- Старая забудова
- Старая забудова
- Сквер на рагу з вуліцай Касманаўтаў
Славутасці
На доме № 2/12 устаноўлена мемарыяльная дошка І. С. Лазарэнку[1].
У скверы імя М. В. Рамашкі каля Польскіх могілак брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, байцоў народнага апалчэння. Каля Віленскага рынка, каля будынка былога ваеннага шпіталя — брацкая магіла савецкіх воінаў.
У скверы на рагу з вуліцай Касманаўтаў у 2009 годзе пастаўлены помнік Аслану Фархаду аглы Вязіраву.
Зноскі
Літаратура
- Лазаренко улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Лазарэнкі (Магілёў)