Вуліца Кірава
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Мірніцкая, Рэзніцкая, Паліцэйская, Лістоўскага
Назва ў гонар Сяргей Міронавіч Кіраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Напалеон Орда. Дом Макавельскай на вуліцы Скалмонаўскай (цяпер на рагу Гараднічанскай і Кірава), 1887
Забудова вуліцы

Вуліца Кірава (гістарычныя назвы — Мірніцкая, Рэзніцкая, Паліцэйская, Лістоўскага) — вуліца цэнтральнай часткі горада Гродна.

Названа ў 1940 годзе ў гонар С. М. Кірава. Працягласць вуліцы складае 700 метраў, ад вуліцы Пасіянарыі да вуліцы Будзённага. Пачала фарміравацца ў 15 ст. У 17 ст. на ёй жылі мяснікі, аб чым сведчыць колішняя назва Рэзніцкая.

У пачатку вуліцы знаходзіцца пабудаваны ў 17 ст. манастыр езуітаў, помнік архітэктуры стыляў барока і ракако. У канцы 19 — пачатку 20 ст. вуліца была забудавана пераважна 2-3-х павярховымі дамамі.

Гл. таксама

  • Манастыр езуітаў у Гродна

Літаратура

  • Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.