Вуліца Кірава Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі, Кастрычніцкі |
Працягласць | ~1600 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Купалаўская, Кастрычніцкая |
Ранейшыя назвы | Міхайлаўская, Крамная, 11 ліпеня, Універсітэцкая |
Назва ў гонар | Сяргей Міронавіч Кіраў |
Паштовы індэкс | 220006, 220016 і 220030 |
Код вуліцы | 337[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Кірава — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.
Гісторыя
22 снежня 1934 года названа ў гонар Сяргея Міронавіча Кірава[2]. Раней дзве самастойныя вуліцы зваліся Міхайлаўскай (пазней — 11 ліпеня) і Магазіннай (пазней — Універсітэцкай).
Апісанне
Размешчана паміж вуліцай Бабруйскай у раёне Прывакзальнай плошчы і вуліцай Янкі Купалы. Перасякае вуліцы: Свярдлова, Валадарскага, Камсамольскую, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейскую. Побач размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
Нумарацыя дамоў — ад Прывакзальнай плошчы. На вуліцы размешчаны: «Вароты Мінска»[~ 1], Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь[~ 2], Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[~ 3], стадыён «Дынама», Выканкам СНД[~ 4], Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[~ 5], дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА[~ 6].
Забудова
Няцотны бок
- № 1 (вул. Бабруйская, 13, вул. Ленінградская, 7) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000066
- № 3 — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
- № 5 — Будынак былой жаночай гімназіі (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000068
- № 11 (вул. Валадарскага, 26) — Будынак былога ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі (1911) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000070
- № 13 — Будынак былой гасцініцы «Свіслач» (1938) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000071
- Прасторавая кампазіцыя са шкла і металу (1970 — 1980-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000051
- № 15 — чатырохпавярховы будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі (1952; архіт. П. Іваноў, перабудаваны ў 1974 годзе, архіт. У. Вараксін і Г. Заборскі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000072
- № 17 — чатырохпавярховы будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ (1953—1956; архітэктары А. Воінаў і Л. Усава). Цяпер у будынку размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000073
- № 19 (вул. Камсамольская, 35) — чатырохпавярховы жылы дом з элементамі стылю канструктывізм (1929; архіт. Г. Кавокін) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000074
- № 21 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000075
- № 23 — будынак фабрыкі «Вікторыя» (1913—1914, 1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000076
- № 25 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000077
- № 29 (вул. Леніна, 17) — будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (канец ХІХ стагоддзя, 1950-я, архітэктар В. Гусеў і М. Барсукоў) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000078
- № 33 — Будынак (1930-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000079
- Комплекс забудовы (ХХ стагоддзе) вул. Кірава — вул. Энгельса — вул. Чырвонаармейская — вул. К.Маркса — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000064
- № 51 (вул. Янкі Купалы, 9) — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
Цотны бок
- № 2 (вул. Бабруйская, 15, вул. Ульянаўская, 34) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000067
- № 4 — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
- № 6 (вул. Свярдлова, 22) — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065[3]
- № 8 — будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (корп. 1) і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (корп. 2) (архітэктары В. Аладаў, А. Жалдакоў, А. Смольскі). Пабудаваны як будынак Міністэрства гандлю і Спорткамітэта БССР[4].
- № 8 — Бізнес-цэнтр «Kiroff»
- № 8 — Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада (1934, 1947—1954) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000069
- № 16 (вул. Энгельса, 24) — будынак (1937) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000279
- Будынак на вул. Кірава, 11
Гл. таксама
Заўвагі
Крыніцы
- ↑ Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
- ↑ Экскурсія па Менску 1929 года: вакзал — Залатагорскі касцёл Архівавана 27 студзеня 2016.
- ↑ Гэты дом з-за архітэктурнай формы атрымаў ад мінчан мянушку "падкова". Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірава (Мінск)
- Вуліца Кірава на сайце Minsk Online Архівавана 18 снежня 2009.
- Вуліца Кірава (Мінск) на сайце «Архіварта»