Крыленкі Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 400 м |
Ранейшыя назвы |
Могілкавая вуліца Клубны завулак |
![]() |
Вуліца Крыленкі (руск.: улица Крыленко) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне. Рух аўтатранспарту ад вуліцы Чэхава да вуліцы Першамайскай аднабаковы.
Гісторыя
Першапачаткова насіла назвы Могілкавая, Клубны завулак. У 1966 годзе названа ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Мікалая Васільевіча Крыленкі, аднаго з арганізатараў масавых рэпрэсій.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, з поўдня прымыкае вуліца Дзяржынскага, завяршаецца каля сквера 60 гадоў Кастрычніка, пераходзячы ў вуліцу Чэхава. Даўжыня вуліцы складае каля 400 м.
Забудова
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Забудавана пераважна 5-павярховымі жылымі дамамі.
Няцотны бок
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D1%83_2048.jpg.webp)
- (вул. Першамайская, 34) — трохпавярховы будынак былога дваранскага сходу (другая палова XIX стагоддзя). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000038
- (вул. Першамайская, 34а) — гандлёвы цэнтр «Магніт».
Цотны бок
- № 8 (вуліца Дзяржынскага, 1) — Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- № 10 — гандлёвы цэнтр «Панарама».
- № 12 — 5-павярховы будынак былога Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ (1988, арх. К. Аляксееў). Цяпер у ім размяшчаецца Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Славутасці
Устаноўлена мемарыяльная дошка М. В. Крыленку (дом № 2).
Зноскі
Літаратура
- Крыленко улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Крыленкі (Магілёў)