Вуліца Крупскай Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | агулам 5,49 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Крупскай (руск.: улица Крупской) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.
Складаецца з дзвюх частак. Першая частка пачынаецца як працяг Ленінскай вуліцы ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці і Бярозаўскую вуліцу, перасякае вуліцу Васіля Кацюшына, Стасава, завулкі Крупскай, Вільямса, Рэпіна, вуліцы Бялінскага, Кірава, з захаду прымыкаюць вуліцы Чапаева, Маскоўская, Пралетарская, Чырванасцяжная, Рыбалкі, Рыжская, перасякае вуліцы Крывуліна — Турава, з захаду прымыкаюць 2-і Карʼерны завулак, 4-ы завулак Мечнікава, з усходу — Каштанавая вуліца, перасякае вуліцу Кулібіна — Н11008, з поўначы прымыкаюць Прыгарадны завулак, завяршаецца скрыжаваннем з Прыгараднай вуліцай, пераходзячы ў Мытную вуліцу. Працягласць гэтай часткі вуліцы складае 4,4 км.
Другая частка пачынаецца ад скрыжавання з Бярозаўскай вуліцай недалёка ад чыгуначных пуцей, перасякае Таварны завулак, вуліцы Уладзімірава, Васіля Кацюшына, Стасава, Грышына, завулак Крупскай, з усходу прымыкае завулак Вільямса, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Бялінскага. Працягласць гэтай часткі вуліцы складае 1,09 км.
Забудова
- № 1А Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі (1908) - Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000021
- № 67 — Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь.
- № 81А — Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 5.
- № 99А — турма № 4.
- № 137 — Палац гімнастыкі СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.
- Галоўны корпус казарм
- Службовы корпус казарм
- Палац гімнастыкі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Крупскай (Магілёў)