Клары Цэткін Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Працягласць | 1,5 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Францішка Багушэвіча |
Тралейбусныя маршруты | 4, 7, 36, 44, 58 |
Аўтобусныя маршруты | 24, 38, 46, 65, 73, 78, 151э, 163 |
Ранейшыя назвы | Маляўскі завулак |
Назва ў гонар | Клара Цэткін |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Клары Цэткін (да 1933 года - Маляўскі завулак) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска, названая ў гонар дзеячкі нямецкага камуністычнага і фемінісцкага руху Клары Цэткін.
Размяшчэнне
Вуліца пачынаецца ад плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай як працяг вуліцы Бабруйскай. Вуліца арыентавана ў паўночна-заходнім напрамку. На скрыжаванні з вуліцай Нямігай і праспектам Дзяржынскага размешчана плошча Францішка Багушэвіча. Далей вуліца перасякаецца з вуліцамі Карла Лібкнехта, Іерусалімскай і Караля, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцамі Кальварыйскай і Ціміразева. На ўсход ад вуліцы праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага напрамку.
Пад вуліцай, акрамя метрапалітэна, знаходзяцца калектары для ракі Няміга і для адводу дажджавых вод.[1].
Прадпрыемствы і арганізацыі
На вуліцы размешчана некалькі прамысловых аб’ектаў (скургалантарэйная фабрыка ААТ «Галантэя», старыя карпусы тонкасуконна-прадзільнага камбіната ААТ «Сукно» і іншыя), адміністрацыйныя будынкі (Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, кіраванне канцэрна «Беллегпрам»). Таксама размешчаны бізнес-цэнтры, аўтабаза мінскага Гаррамаўтадара і іншыя нежылыя будынкі. Па стане на 2021 год вуліца актыўна забудоўваецца. Частка будынкаў на вуліцы была знесена ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна[2].
Грамадскі транспарт
Па вуліцы ажыццяўляецца інтэнсіўны рух аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. У 2020 годзе на плошчы Францішка Багушэвіча адкрыта аднайменная станцыя Мінскага метрапалітэна.
Зноскі
Літаратура
- Виногоров Н.А. Улицы Московского района города Минска. — Мн.: В.М.Скакун, 1999. — С. 58.
- Их именами названы... Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 430.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Клары Цэткін (Мінск)