Вуліца Карзюкі Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Назва ў гонар | Карзюкі |
Вуліца Карзюкі — вуліца Мінска, атрымала назву ад колішняй вёскі Карзюкі, якая ўвайшла ў склад горада ў 1972 годзе. Знаходзіцца паблізу паўднёвай часткі МКАД. Пачынаецца ад вуліцы Віктара Турава і заканчваецца на скрыжаванні праезда і вуліцы Галадзеда. Практычна ўся жылая забудова вясковага сядзібнага тыпу. Плануецца знос прыватнага сектара вуліцы да 2020 года і забудова тэрыторыі шматпавярховымі дамамі[1].
Славутасці вуліцы
- Лошыцкія могілкі
- Каталіцкі касцёл побач з могілкамі
- Праваслаўныя храмы ў гонар іконы Божай Маці «Мінская» і Георгія Перамоганосца
- Пешаходны мост праз Свіслач, які звязвае Чыжоўку з Серабранкай[2][3]
Таксама паблізу вуліцы Карзюкі знаходзяцца Чыжоўскае вадасховішча, Парк імя 900-годдзя Мінска і Чыжоўка-Арэна.
Зноскі
- ↑ Лора Нагапетян Деревня-призрак в черте Минска. Репортаж о последних жителях частного сектора, который скоро закатают в асфальт // Onliner.by, рэпартаж 4.11.2016
- ↑ Павел Русак. "Утонуть не боюсь, тут мелко": протестировали новые мосты через Свислочь // Точка BY, 22.03.2023
- ↑ Н. Кокон, М. Малиновский. Между Чижовкой и Серебрянкой построили долгожданный пешеходный мост. Пока есть вопросы //Onliner.by, 20.02.2023
Спасылкі
- ул. Корзюки на TAM.BY Архівавана 30 снежня 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.