Каменшчыкава Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Чыгуначны раён |
Гістарычны раён | Прудок, Валатава |
Ранейшыя назвы | 3-я Праезджая |
Паштовы індэкс | 246015, 246045 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Каменшчыкава — вуліца ў Чыгуначным і Цэнтральным раёнах горада Гомеля. Пачынаецца ў жылым масіве Прудок, праходзіць па паўднёвых ускраінах мікрараёнаў Валатава і Клёнкаўскі. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да Чачэрскай вуліцы і Усходняга абыходу. Перасякаецца з вуліцамі Мічурына, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая. На яе выходзяць вуліцы Ягаўкіна, Юнацкая, 40 год БССР, Верхняя, 10-я Навасёлкавая, 1-я Навасёлкавая, Агарэнкі, Петруся Броўкі і Макаёнка (з поўначы), 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 9-я Навасёлкавая, Мазурава (з поўдня)[1]. На прудкоўскім адрэзку пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу сумежных вуліц, на валатаўскім адрэзку жылая забудова складаецца з трох шматпавярховых дамоў, на клёнкаўскім адрэзку жылой забудовы, якая б непасрэдна адносілася да вуліцы Каменшчыкава, няма.
З гісторыі
Правобраз вуліцы з’явіўся яшчэ ў даваенны час. На нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года ён зафіксаваны як дарога між вуліцай Леніна (будучая Крупскай) і вуліцай Камсамольскай (будучая Юнацкая)[2]. Склалася ў пасляваенны час. Да 1975 года называлася 3-я Праезджая. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар У. Р. Каменшчыкава — савецкага воіна-лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў у 1941-1943 гадах супраць нямецкіх нацысцкіх акупантаў[3][4]. Інфармацыйны стэнд з яго партрэтам і біяграфічнымі звесткамі ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў знаходзіўся на фасадзе дома па 9-й Навасёлкавай вуліцы, што выходзіць на вуліцу Каменшчыкава.
Сучаснасць
На вуліцы знаходзяцца:
- харчовая міні-крама;
- аўтарская майстэрня «Кузніца» (продаж каваных вырабаў і металаканструкцый; здача гандлёвых памяшканняў у арэнду);
- рынкавы комплекс «Прудкоўскі» (займае 4,2 га.);
- шматфункцыянальны комплекс з піцэрыяй, стаматалагічнай клінікай, крамай вопраткі;
- крама кветак;
- фітнес-клуб;
- майстэрня па рамонце мабільных тэлефонаў, бытавой тэхнікі;
- турыстычнае агенцтва;
- праваслаўны храм Праабражэння Гасподняга;
- аўтамабільная паркоўка (каля 0,3 га).
Зноскі
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- ↑ Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
- ↑ Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
- ↑ Каменщиков Владимир Григорьевич // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 251-252.