Кальварыйская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Фрунзенскі раён
Цэнтральны раён
Маскоўскі раён
Працягласць 2,3 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Юбілейная плошча
Фрунзенская
Маладзёжная
Ранейшыя назвы вуліца Апанскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальвары́йская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім і часткова Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Мінска.

Размяшчэнне

Скрыжаванне вуліцы Кальварыйскай з вуліцай Ціміразева-Клары Цэткін

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. З'яўляецца працягам вуліцы Раманаўская Слабада і пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ, перасякае вуліцу Ціміразева-Клары Цэткін, завулак Тучынскі і вуліцу Дразда, на скрыжаванні з праспектам Машэрэва і чыгуначнымі пуцямі ўзведзена двухузроўневая развязка. Далей да вуліцы прымыкаюць вуліцы Пінская, Скрыганава, Гусоўскага, Кальварыйскі праезд і вуліца Альшэўскага, пасля скрыжавання з якой пераходзіць у вуліцу Прытыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 2,3 км.

Гісторыя

У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца[1].

За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву[2].

Забудова

Няцотны бок

Будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка
  • № 7 — будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка (1975—1978, архітэктар Рустэм Якубавіч Меметаў)
  • № 17 — будынак Белжылпраекта (1982, архітэктары М. Ліўшыц, М. Ягораў пры ўдзеле В. Юркіной, С. Ягоравай). Узведзены як будынак Белжылпраекта і Вылічальнага цэнтра Мінфіна БССР[3]. Цяпер у будынку акрамя інстытута размяшчаюцца інжынерны офіс Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
  • № 29 — УУС Мінаблвыканкама.
  • № 35 — Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна.
  • № 37 — дзяржаўны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў «Белдарбуд» (1979, архітэктары М. Навумаў, А. Лукомская). Узведзены як навучальны камбінат Міндарбуда БССР[3].

Цотны бок

Гандлёвы цэнтр «Карона»
  • Бізнес цэнтр "Каскад Альфа" вул. Кальварыйская 42, Мінск, Беларусь
    Бізнес цэнтр "Каскад Альфа"
    № 16 — «Ветразь».
  • № 24 — ГЦ «Карона».
  • № 42 — БЦ «Каскад Альфа».

Паркі

Безназоўны сквер каля дома № 4

Ад дома № 4 да скрыжавання з вуліцай Ціміразева з поўначы да вуліцы Кальварыйскай прымыкае безназоўны сквер. Ад скрыжавання з Кальварыйскім праездам да скрыжавання з вуліцай Альшэўскага з поўдня да вуліцы прымакае Кальварыйскі сквер, з поўчаны — Альшэўскі.

Славутасці

Помнік Эрнсту Тэльману
  • Помнік Эрнсту Тэльману на тэрыторыі фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень». Скульптура дзеяча нямецкага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху Э. Тэльмана ўстаноўлена ў 1965 г[4].
  • Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 18. Устаноўлена ў 1967 г. на будынку прахадной фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень», на тэрыторыі якой у Вялікую Айчынную вайну дзейнічала адпа з груп Мінскага камуністычнага падполля[4].

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы Архівавана 26 студзеня 2009. // «Минск старый и новый», 28.11.2005
  3. 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  5. В «Каскад» второй раз за день приехали охотники за флагами. Чем на этот раз закончилась «спецоперация»? Onliner.by
  6. адрас Плошчы сцяга на карце Гугл

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.