Вуліца Казлова Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Перамогі |
Назва ў гонар | Васіль Іванавіч Казлоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Казлова — вуліца ў Савецкім, Партызанскім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Васіля Іванавіча Казлова (1903—1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў рэспубліцы, Героя Савецкага Саюза. Утворана ў 1967 з часткі вуліцы Даўгабродскай.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці, а заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Даўгабродская і Батанічная. Недалёка ад скрыжавання з вуліцай Платонава, вуліца Казлова перасякаецца з вуліцай З. Бядулі і ўтвараецца трохвугольнік.
Забудова
- № 8 (вуліца Змітрака Бядулі, 1) — жылы дом (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер Г. Ліёпа)[1].
Транспарт
Па ёй здзяйсняецца трамвайны (1-ы, 3-ці, 4-ы, 6-ы, 7-ы і 11-ы), аўтобусны рух (19-ы, 26-ы і 191-ы) і рух маршрутак (1150-ай).
Цікавыя факты
Месцу пераходу вул. Казлова ў вул. Даўгабродскую мінчане далі мянушку «Казлабродская»[2].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Городской фольклор Минска: „бигуди“, „гарлем“, „помойка“ и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Казлова (Мінск)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.