Вуліца Еўфрасінні Полацкай Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр, Спаская Слабада |
Працягласць | 2200 м |
Ранейшыя назвы | Рыжская, Фрунзэ |
Паштовы індэкс | 211404, 211415, 211416 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Еўфрасінні Полацкай (руск.: улица Евфросиньи Полоцкой) — вуліца, што злучае мікрараёны Цэнтр і Спаская Слабада горада Полацка.
Гісторыя
Вуліца з’явілася ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў у выніку значнай перапланіроўкі горада[1] і на пачатку XX стагоддзя насіла назву Рыжская[2].
Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Rigaer-Str.[3]
Савецкія ўлады 9 студзеня 1926 года[4] надалі вуліцы імя Фрунзэ ў гонар рэвалюцыянера Міхаіла Васільевіча Фрунзэ[5].
У 1992 годзе набыла сучасную назву.
Забудова
- № 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000626
- № 1а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000626
- № 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000626
- № 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000626
- № 18 — дзіцячая паліклініка
- № 19 — дзіцячы садок № 2
- № 26 — Полацкі педагагічны каледж
- № 38а — Базавая школа № 9
- № 77 — Полацкі дзяржаўны лясны каледж, што месціцца ў былым будынку Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага епархіяльнага вучылішча
- № 89 — комплекс будынкаў Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- № 89 корпус 1 — Спаса-Праабражэнская царква
- № 90а — нядзельная школа
Помнікі
- насупраць дома № 1 — паменшаная копія Эйфелевай вежы
- насупраць дома № 5 — помнік Еўфрасінні Полацкай
- за дамамі № 5-9 — абарончы вал, помнік фартыфікацыі XVI стагоддзя
- Чырвоны мост праз Палату і памятны знак
- насупраць дома № 16 — памятны знак «Полацкае гарадзішча»
- ля дома 29 — помнік князю Усяславу Брачыславічу
- ля дома 77Б — помнік Святому Мікалаю
- ля дома 77 — помнік ваеннаму лётчыку Аляксандру Гараўцу
- Дуб Вацлава Ластоўскага
Зноскі
- ↑ Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путоводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- ↑ Топографический план «Stadtplan von Polozk» .
- ↑ Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі: (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2019 г.). — Мінск: Медысонт, 2020. — С. 8. — 228 с. — ISBN 978-985-7261-27-7.
- ↑ Третьяк Инна Дмитриевна. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 7 кастрычніка 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.