Даўгабродская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі,
Заводскі
Гістарычны раён Доўгі Брод
Працягласць 3,7 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Трактарны завод,
Партызанская
Назва ў гонар Доўгі Брод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўгабродская вуліца — вуліца ў Партызанскім і Заводскім раёнах Мінска. Злучае вуліцу Казлова і Партызанскі праспект, перасякае парк імя 50-годдзя Кастрычніка. На вуліцы Даўгабродскай — уваходы на станцыі Аўтазаводскай лініі метро «Трактарны завод» і «Партызанская».

Этымалогія

Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Доўгі Брод.

Размяшчэнне

На большай частцы даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, на невялікім адрэзку перад скрыжаваннем з Партызанскім праспектам арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З’яўляецца працягам вуліцы Казлова, пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Батанічнай, з перасякае завулкі Казлова, Уральскі, вуліцу Уральскую, чыгуначныя пуці, вуліцу Перадавую, з паўднёвага боку пад вострым вуглом прымыкае вуліца Алега Кашавога, далей перасякае вуліцу Чабатарова, з паўднёва-заходняга боку прымыкае вуліца Будзённага, перасякае вуліцу Ванеева і Партызанскі праспект, на скрыжванні з якімі ўведзены двухузроўневыя развязкі. Працягам вуліцы з’яўляецца вуліца Пляханава. Даўжыня вуліцы складае каля 3,7 км.

Помнікі

Паркі і скверы

Адразу пасля пачатку вуліца перасякае Сляпянскую водную сістэму, праходзіць праз зялёную зону перад Мінскім трактарным заводам, частцы якой нададзена назва сквер Садружнасць, далей вуліца Даўгабродская падзяляе на дзве прыкладна роўныя часткі парк імя 50-годдзя Кастрычніка.

Зноскі

  1. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.