Гало Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Савецкі |
Працягласць | 1,6 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Акадэмія навук |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Гало — вуліца ў Савецкім раёне Мінска, у мікрараёне Сельгаспасёлак, названая ў гонар Захара Захаравіча Гало, удзельніка Мінскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад Т-падобнага скрыжавання з вуліцай Някрасава і ідзе на паўночны захад. Сканчаецца Т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Олешава. З’яўляецца двухпалоснай дарогай з двухбаковым рухам.
Перасячэнні
Вуліца перасякаецца з шэрагам іншых вуліц:
- Някрасава
- Камароўскае кальцо
- Корш-Сабліна
- Бялінскага
- Тыражная
- 2-і Тыражны завулак
- 1-ы Тыражны завулак
- Меліярацыйная
- Меліярацыйны завулак
- 1-я Базісная
- Базісны завулак
- Літаратурны завулак
- 1-я Пасялковая
- Пасялковы завулак
- Лук’яновіча
- Олешава
Грамадскі транспарт
Маршруты грамадскага транспарту на вуліцы не пракладзеныя. Бліжэйшая станцыя метро («Акадэмія навук») знаходзіцца на адлегласці 2,7 км, а бліжэйшы прыпынак — Тыражная, праз які праходзіць аўтобус і маршрутнае таксі.
Цікавыя факты
На значнай частцы вуліцы захаваўся старажытны брук, часткова закрыты асфальтам.
Зноскі
Спасылкі
- Улица Гало на geodzen.com
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Гало (Мінск)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.