Вуліца Веры Харужай Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Савецкі, Цэнтральны |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Якуба Коласа |
Назва ў гонар | Веры Харужай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Веры Харужай — вуліца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска. Названа ў гонар Веры Захараўны Харужай (1903—1942), удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску.
Перасячэнні
Ідзе ад плошчы Якуба Коласа. Перасякаецца з вуліцамі:
- Якуба Коласа
- Куйбышава
- Максіма Багдановіча
- Старавіленская
- Крапоткіна
- Гая
- Бульвар Шаўчэнкі
- Чарвякова
- Старавіленскі тракт
Забудова
- № 21 — жылы дом з крамай «Кірмаш» (архітэктары В. Ачайкін, В. Ладыгіна). Першапачаткова гэта быў універмаг «Зорка» (руск.: универмаг «Звезда»)[1]. 2 ліпеня 2007 крама стала філіялам УП «Кірмаш»[2].
- № 29 — будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» (1973, архітэктары І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі)[3].
- дамы №10/1, 14, 18/1, 22, 24/2 атрымалі мянушку "кукурузы" па прычыне сваёй архітэктурнай формы[4].
Славутыя жыхары
У доме № 48 па вул. В. Харужай у 1967—1973 гг. жыў Уладзімір Караткевіч. Таксама пэўны час на гэтай вуліцы жылі паэты Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаў[5], мовазнавец Зміцер Саўка[6].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ УП «КИРМАШ». Краткая история
- ↑ 329. Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
- ↑ https://belisrael.info/?p=24897
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=178667
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Веры Харужай (Мінск)
- Вуліца Веры Харужай на map.by Архівавана 26 лістапада 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.