Вуліца Ажэшка Гродна | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Раскоша, Мураўёўская, Садовая |
Назва ў гонар | Эліза Ажэшка |
![]() |
Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, звязвае Прывакзальную плошчу з пл. Леніна. Названая ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.
Гісторыя
Першапачаткова ў XIV ст. тут праходзіў шлях з Гродна праз княжацкую вёску Гарадніцу ў Верцялішкі — радавы маёнтак кашталяна гродзенскага замка Давыда Гарадзенскага[1].
У 1760—1780-я гады забудоўвалася як галоўная вуліца каралеўскага прадмесця Гарадніцы. У гэты час вуліца мела назву Раскоша (ад назвы адной з гродзенскіх корчмаў). Іншыя назвы: Верцяліска, Езерска, Садовая, Басняцкая, Мураўёўская. У часы кіравання гродзенскага старосты А. Тызенгаўза тут былі пабудаваны першыя на Беларусі 20 тыпавых драўляных з мураванымі фасадамі жылых дамоў для рабочых каралеўскіх мануфактур (захаваўся адзін з іх — дом № 37, так званая «хатка майстра», 1771)[1], будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад.
У 1802 годзе Гарадніца была падпарадкавана гарадской юрысдыкцыі, але інтэнсіўна вуліца пачала забудоўвацца ў 1860—1880-я гады пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург — Варшава (звязала вакзал з цэнтрам і стала важнай гарадской магістраллю)[1].
У 1920 названа ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая жыла тут з 1894 да 1910[1]. У 1930-я будаваліся 2—3-павярховыя каменныя дамы і аднапавярховыя драўляныя.
У час Вялікай Айчыннай вайны многія будынкі былі пашкоджаны. Значныя змены ў архітэктурным абліччы вуліцы адбыліся ў 1960—1980-я гады, калі былі разбураны помнікі архітэктуры — будынкі кантрольнай палаты (пач. XIX ст.), чыгуначнага вакзала (1864), шэраг пабудоў з часоў Тызенгаўза. Узведзеныя на іх месцы 9-павярховы будынак аблвыканкама, 9—12-павярховыя жылыя дамы ўнеслі дысананс у архітэктурны ансамбль вуліцы[1].
Забудова
Захаваліся помнікі архітэктуры XVIII — пачатку XX ст.: будынкі медыцынскай школы, паштовага ведамства, акруговай лячэбніцы, дом віцэ-губернатара, жаночай гімназіі, Пакроўская царква, жылыя дамы (канец XIX — пач. XX ст.)[1].
- № 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 3 — 9-павярховы будынак Гродзенскага аблвыканкама.
- № 3 к. 1 — двухпавярховы палац віцэ-губернатара (1803) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 4 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 8 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 9 — Будынак Гродзенскай акруговай лячэбніцы, пазней паштова-тэлеграфная кантора —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 11 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 15 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 17 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 19 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 20 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
![](../I/%D0%91%D1%8B%D0%BB%D0%B0%D1%8F_%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%B0%D1%8F_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%8F_(%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%90%D0%B6%D1%8D%D1%88%D0%BA%D1%96%252C_22).JPG.webp)
- № 22 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1893), цяпер корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 23 — Пакроўскі кафедральны сабор (1904—1905) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 28 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 30 — Дом стралка, пасля Дом афіцэраў (1934—1936; архітэктар Станіслаў Грахоўскі[2])
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 34 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 35 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 35а —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 37 — Домік майстра (1765, арх. Іаган Мёзер) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 45 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
- № 47 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005
Славутасці
- Бюст Э. Ажэшкі (1929) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Ж000006
Адноўлены дом Элізы Ажэшка, пастаўлены помнік Янку Купалу.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Ажэшкі вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ История одного здания: Дом офицеров в Гродно
Літаратура
- Ажэшкі вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Ажэшка (Гродна)
- Вуліца Ажэшка (Гродна) на сайце Radzima.org
- Вуліца Ажэшка (Гродна) на сайце «Архіварта»