Вуліца ў вёсцы Олекшы на Падляшшы.

Вуліца — элемент дарожнай інфраструктуры.

Звычайна два шэрагі дамоў і прастора паміж імі для перамяшчэння. Вуліца можа не мець спецыяльнага пакрыцця (прастора паміж будынкамі ўяўляе сабой просты ўчастак зямлі), а можа быць пакрыта якім-небудзь трывалым матэрыялам. У розныя часы для гэтага выкарыстоўвалі дрэва, цэглу, камень, друз. У сучасным свеце самым папулярным пакрыццём з’яўляецца асфальт.

Адным з фармальных адрозненняў вуліц ад дарог з’яўляецца наяўнасць тратуараў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.