Вульф Абрамавіч Нодэль
Народны камісар працы БССР[d]
18 снежня 1922 1924

Нараджэнне 15 снежня 1897(1897-12-15)
Смерць 2 красавіка 1938(1938-04-02) (40 гадоў)
Жонка Соня Фрай
Дзеці Міхаіл і Віктар
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вульф Абрамавіч Нодэль (15 снежня 1897(1897-12-15), Дзвінск, Віцебская губерня2 красавіка 1938(1938-04-02), Бутаўскі палігон[d], Маскоўская вобласць) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 снежня 1897 года ў горадзе Дзвінску Расійскай імперыі ў яўрэйскай сям’і Абрама Юдалевіча Нодэля.

Скончыў ніжэйшае гандлёвае вучылішча і Петраградскае камерцыйнае вучылішча. З 1914 года — канторшчык-прыказчык Электратэхнічнай канторы ў Дзвінску. Пачаўшы займацца палітычнай дзейнасцю, у 1914—1915 гадах быў членам бюро, старшыня Дзвінскага нелегальнага Бундаўскага прафсаюза прыказчыкаў. Член Бунда ў 1915—1920 гадах.[1]

З 1916 года Нодэль жыў у Петраградзе, быў вольным слухачом Псіханеўралагічнага інстытута (цяпер Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы псіханеўралагічны інстытут). У 1917 годзе стаў сакратаром заводскага камітэта Сямяннікаўскага завода (цяпер Неўскі завод). З мая 1917 года жыў і працаваў у Дзвінску і Мінску, займаючыся партыйнай працай у Бундзе. У Дзвінску быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і прысуджаны да двух гадоў турмы. Пасля вызвалення Дзвінска — вярнуўся да працы Бунда і быў сакратаром Віцебскага губернскага камітэта гэтай партыі. У 1919—1920 гадах — старшыня Гомельскага губкама Бунда, а таксама рэдактар яго розных газет.[1]

З красавіка 1920 года — член УКП(б). З гэтага года знаходзіўся на партыйна-дзяржаўнай працы ў Беларусі: працаваў у прафсаюзных арганізацыях, у ЦК Саюза працаўнікоў асветы Беларусі, ЦК Беларускай Кампартыі і ў ЦК ЛКСМ Беларусі. З верасня 1922 па май 1924 года В. А. Нодэль — наркам працы Беларусі. Працаваў у рэдкалегіі часопіса «Полымя» і быў галоўным рэдактарам газеты «Звязда».

З 1925 года Вульф Абрамавіч быў накіраваны на працу ў Туркменскую ССР, дзе з’яўляўся галоўным рэдактарам газеты «Туркменская іскра», працаваў у агітацыйна-прапагандысцкім аддзеле ЦК Кампартыі Туркменістана і ў аргаддзеле Мервскага акруговага камітэта Кампартыі Туркменістана. З верасня 1926 па канец 1928 года працаваў рэдактарам газеты «Праўда Усходу» і адначасова кіраваў аддзелам друку СярэдАзбюро. Стаў кандыдатам у члены Сярэднеазіяцкага бюро ЦК УКП(б).[1]

З 1929 года Вульф Абрамавіч Нодэль займаўся ў Маскве рэдактарскай і выкладчыцкай дзейнасцю.[1] У 1934—1937 гадах працаваў рэктарам Усесаюзнага камуністычнага інстытута журналістыкі імя «Праўды». У 1936 годзе — член прэзідыума Цэнтрасаюза СССР. У 1937 годзе, на момант арышту, з’яўляўся рэдактарам газеты «Савецкі гандаль».

Быў арыштаваны 9 верасня 1937 года, абвінавачаны ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі і асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Расстраляны 2 красавіка 1938 года на палігоне Бутава ў Маскве. Рэабілітаваны 25 чэрвеня 1955 года.[2]

Сям’я

Вонкавыя выявы
Дети Вульфа Ноделя: Михаил и Виктор

У Беларусі Вульф Нодэль пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Соняй Фрай, з якой працаваў у Сярэдняй Азіі, дзе ў 1927 годзе ў Ташкенце нарадзілася іх першы сын — Міхаіл.[2] У Маскве, дзе сям’я жыла ў 1-м Ніколашчапоўскім завулку[3], у сярэдзіне 1930-х гадоў нарадзіўся другі сын Віктар.[2]

Крыніцы

  • Медиаобразование: теоретические основы и опыт реализации / История Московского института журналистики // И. А. Фатеева; Федеральное агентство по образованию, Гос. образовательное учреждение высш. проф. образования «Челябинский гос. ун-т». — Челябинск : Челябинский гос. ун-т, 2007. — 270 с. — С.153-224 — ISBN 978-5-7271-0853-6.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 НОДЕЛЬ Вульф Абрамович
  2. 1 2 3 Нодель Вульф Абрамович (1897). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2022. Праверана 24 красавіка 2022.
  3. Москва, 1-й Николощеповский переулок, 20/4. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2022. Праверана 24 красавіка 2022.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.