Вульвіт — запаленне вонкавых жаночых палавых органаў. Часцей развіваецца другасна ў выніку раздражнення вульвы паталагічнымі вылучэннямі з похвы. У дзяўчынак характэрна спалучэнне вульвіта і запалення похвы (вульвавагініт). Вульвіт праяўляецца паленнем і свербам, хваравітасцю пры хадзе і мачавыпусканні.
Лячэнне
Лячэнне скіравана на ліквідацыю прычыны захворвання. Мясцова ўжываюць розныя антысептычныя сродкі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.