Кратар Везувія

Кра́тар вулка́на (стар.-грэч.: κρατήρ — чаша) — чашападобнае ці лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулканічнага конусу. Дыяметр кратара можа быць ад дзясяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, а глыбіня ад некалькіх метраў да сотняў метраў. Кратары ўтвараюцца пры вулканічных вывяржэннях, у выніку падзення метэарытаў і пры буйных штучных выбухах. На дне кратара знаходзяцца адно ці некалькі жаролаў, праз якія на паверхню паступаюць лава і іншыя вулканічныя прадукты, якія ўздымаюцца з магматычнага ачага па вывадным канале. Часам дно кратара перакрыта лававым возерам ці невялікім новаўтвораным вулканічным конусам.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.