Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ву́кавар (харв.: Vukovar [v̞ûkɔv̞aːr]) — горад у Харватыі, ва ўсходняй частцы краіны, на рацэ Дунай. Другі па велічыні горад (пасля горада Вінкаўцы) у Вукаварска-Срэмскай жупаніі. Насельніцтва 30 126 чалавек (2001).
Агульныя звесткі
Вукавар — буйны горад і порт на Дунаі. Ён размешчаны на вышыні 108 м у 20 кіламетрах у ўсход ад г. Вінкаўцы і ў 36 км на паўднёвы ўсход ад Осіека. Праз горад праходзіць аўтамабільная шаша Осіек - Вукавар - Ілок і чыгуначная лінія Вукавар - Вінкаўцы.
Аснову эканомікі горада складаюць харчовая і тэкстыльная прамысловасць.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.