Вужыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 48 км |
Басейн | 350 км² |
Расход вады | 2,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Цятна |
• Вышыня | 135,8[1] м |
• Каардынаты | 55°59′24,36″ пн. ш. 28°16′57,77″ у. д. |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | вёска Чыстаполле |
• Вышыня | 100 м |
• Каардынаты | 55°49′20,66″ пн. ш. 27°53′57,35″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Ву́жыца (У́жыца[2]) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Прытокі
Агульнае
Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусце за 1 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, прыкладна ў 1 км на захад ад вёскі Чыстаполле. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны.
Даліна У-падобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), у асобных месцах адсутнічае. Рэчышча звілістае шырынёй 3—5 м.
Крыніцы
Літаратура
- Бычук С. Ф. У́жыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 154. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- У́жыца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 372—373. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10—11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.