Вуглоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вуглы |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва | 991[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Вугло́ўскі сельсавет (руск.: Угловский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вуглы. Знаходзіцца на поўначы раёна.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шкуратоўскага сельсавета.
Зноў утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лубеніцкага і Шкуратоўскага сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вуглоўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[3]. У 1974 годзе скасаваны пасёлак Рагазін. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4]. 25 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска Такліноў (далучана да аграгарадка Вуглы)[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 876 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].
Заўвагі
- ↑ Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета Архівавана 10 ліпеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.