Воўкавіцкае | |
---|---|
Каардынаты: 53°48′44″ пн. ш. 27°22′59″ у. д. | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 212 м |
Даўжыня | 3,5 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,8 км² |
Аб'ём | 0,0028 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4 км |
Найбольшая глыбіня | 6,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
Упадаюць | Пціч |
Выцякаюць | Пціч |
Год напаўнення | 1968 |
Воўкавіцкае |
|
Воўкавіцкае |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Воўкавіцкае (Воўчкавіцкае[1][2]) — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Пціч, каля вёскі Воўкавічы аўтамабільнай дарогі Р1.
Створана ў 1968 годзе плацінай на рацэ Пціч. Плошча паверхні 0,85[1] км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 4 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вадасховішча 2,8 млн м³, карысны аб’ём 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 26,7 млн м³. Даўжыня плаціны 0,15 км, найбольшая вышыня 9,38 м. Прапускная здольнасць вадаскіду 87,4 м³/с. Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка даліны ракі Пціч. Левы бераг стромкі, вышынёй да 15 м, забалочаны ў вярхоўі. Правы бераг больш спадзісты, вышынёй 10—12 м. Вадасховішча зарастае ў паўночнай частцы.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Каля вадасховішча вёска Строчыца і пляцоўка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Сямешка Л. І., Бадзевіч З. І., Белакурская Ж. Я., Ляшук В. М., Пацехіна А. А., Рамза Т. Р., Чахоўскі Г. К., Шкраба І. Р. Гаворым па-беларуску. Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў // Пад рэдакцыяй Л. І. Сямешкі — Мн., 1999. — С. 98.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 280.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі
- Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- Водохранилища — Минская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 12 студзеня 2018. (руск.)
- Волчковичское водохранилище на реке Птичь // Портал OpenBelarus.ru Архівавана 28 студзеня 2018. (руск.)