Воіны-інтэрнацыяналісты — тэрмін, якім савецкая прапаганда і гістарыяграфія называла замежнікаў, пераважна з ліку былых палонных (нямецкіх, аўстра-венгерскіх, кітайскіх), якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Расіі на баку бальшавікоў. У гады развітога сацыялізму, пасля пачатку шырокамаштабнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва СССР з краінамі трэцяга свету, так сталі называць ужо кадравых ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і дзяржбяспекі, а таксама камандзіраваных з сацыялістычных дзяржаў, якія добраахвотна або па абавязку службы прымалі ўдзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.