Кіхну | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 16,38 км² |
Насельніцтва | 489 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 29,85 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°07′ пн. ш. 23°58′ у. д. | |
Акваторыя | Рыжскі заліў |
Краіна | |
Павет | Пярнускі павет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіхну (эст.: Kihnu) — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.
Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыжскага заліва і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. З'яўляецца часткай павета Пярну з цэнтрам у горадзе Пярну. Месціцца ў 12 км ад мацерыковага ўзбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.
Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Саарэкула. Аб'екты інфраструктуры вострава — школа, касцёл, пошта, музей, порт, маяк, метэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.
Славутасці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мемарыяльны камень у вёсцы Раатсікула.
Клімат
На востраве клімат пераходны ад марскога да ўмерана-кантынентальнага.
- Сярэднегадавая тэмпература паветра — 6,5 °C
- Сярэдняя хуткасць ветру — 6,0 м/с
- Адносная вільготнасць паветра — 83 %
Клімат Кіхну (1971 - 2000) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 6,8 | 6,3 | 12,8 | 23,9 | 27,5 | 30,6 | 30,2 | 28,8 | 23,3 | 17,5 | 12,0 | 8,8 | 30,6 |
Сярэдні максімум, °C | −0,6 | −1,7 | 1,1 | 6,4 | 13,4 | 17,7 | 19,9 | 19,4 | 14,8 | 9,8 | 4,7 | 1,6 | 8,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,5 | −3,7 | −1,2 | 3,3 | 9,8 | 14,5 | 17,2 | 16,9 | 12,6 | 8,0 | 3,1 | −0,2 | 6,5 |
Сярэдні мінімум, °C | −4,6 | −5,9 | −3,5 | 1,1 | 7,0 | 12,0 | 14,8 | 14,7 | 10,5 | 6,2 | 1,4 | −2,2 | 4,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −32,4 | −30,8 | −20,6 | −8,5 | −1 | 3,2 | 8,2 | 7,0 | 0,6 | −5,4 | −14,5 | −29,5 | −32,4 |
Норма ападкаў, мм | 33 | 24 | 26 | 32 | 37 | 52 | 59 | 58 | 66 | 61 | 59 | 46 | 552 |
Крыніца: EMHI |
Спасылкі
- Афіцыйная старонка вострава
- Кіхну ў Эстоніі Архівавана 8 кастрычніка 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.