Готланд | |
---|---|
шведск. Gotland | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 994 км² |
Найвышэйшы пункт | 82 м |
Насельніцтва | 56 700 чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва | 18,94 чал./км² |
Размяшчэнне | |
57°30′ пн. ш. 18°33′ у. д. | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Лен | лен Готланд |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Готланд (шведск.: Gotland ) — востраў у Балтыйскім моры, а таксама адміністрацыйная адзінка (Gotlands kommun) і асобная этнаграфічная вобласць у сучаснай Швецыі.
Геаграфія
Размешчаны прыкладна за 100 км ад мацерыковай Швецыі. Готланд, плошча якога складае 2994 км², з’яўляецца самым буйным з астравоў Швецыі. Каля Готланда ляжаць астравы Форэ (113,3 км²), Гоцка-Сандзён (36,54 км²), Ліль-Карлсё (1,39 км²), Стура-Карлсё (2,35 км²) і інш., якія ўваходзяць у Готландскі лен.
Востраў уяўляе сабой плато, складзенае сілурыйскімі вапнякамі і пясчанікамі; пераважныя вышыні — 30-50 м, найбольш высокі пункт — Лойста-хед (83 м). Пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар.
Пасевы збожжавых, бульбы; жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку.
Галоўным горадам і портам з’яўляецца Вісбю.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готланд (востраў)