Вослепна, Слепня | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,8 м |
Даўжыня | 3,29 км |
Шырыня | 1,21 км |
Плошча | 1,96 км² |
Аб’ём | 0,00852 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,92 км |
Найбольшая глыбіня | 8 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,43 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | пратока ў возера Вымна |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
![]() ![]() Вослепна, Слепня |
|
|
|
![]() ![]() Вослепна, Слепня |
|
![]() |
Во́слепна, Сле́пня, Васле́пна[1] — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка (прыток Заходняй Дзвіны). За 22 км на ўсход ад горада Гарадок.
Плошча люстра возера складае 1,96[2] км², даўжыня 3,29[2] км, найбольшая шырыня 1,21[2] км. Даўжыня берагавой лініі 9,92[2] км. Найбольшая глыбіня 8 м, сярэдняя 4,5 м. Плошча вадазбору 9,43[2] км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы і мысы. Літаральная зона вузкая. Дно возера плоскае, выслана ілам і сапрапелем. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 7[2] га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока (ручай) у возера Вымна. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй да 30 м і да глыбіні 2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, судак, язь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб. На возеры адзначаны гнездаванні гогаля звычайнага.
Батанічны заказнік «Вослепна»[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на беразе возера Вослепна знаходзіўся партызанскі аэрадром[4].
Гл.таксама
Зноскі
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- ↑ О Программе социально-экономического развития Городокского района на 2006–2010 годы
- ↑ У партизанского аэродрома (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
Спасылкі
- Озеро Вослепно(недаступная спасылка) (руск.)