Краіна Сацлагер
Дата другая палова 1989 года
Прычына Крызіс сацыялістычнай сістэмы
Асноўная мэта Палітычныя і эканамічныя рэформы
Вынік Пераход да дэмакратыі ў НСРА, НРБ, ВНР, ПНР, СРР, ЧССР, СФРЮ, СССР, рыначныя рэформы ў КНР, СРВ, ЛНДР,
Арганізатары Дэмакратычныя партыі
Колькасць удзельнікаў каля 1 млн.чалавек
Праціўнікі Сацлагер
Загінула невядома
Арыштавана Мікалае Чаўшэску і інш.

«Восень народаў» — азначэнне працэсу звяржэння камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 года. Ужываецца па аналогіі з «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе 18481849 гадоў.

Хваля пачалася з Польскай Народнай Рэспублікі, за ёй рушылі ўслед рэвалюцыі, як правіла, мірныя, у ГДР, Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, Венгерскай Народнай Рэспубліцы і Народнай Рэспубліцы Балгарыя. Сацыялістычная Рэспубліка Румынія стала адзінай краінай, дзе змена ўлады прайшла гвалтоўным шляхам, а былы глава дзяржавы быў расстраляны.

Гэты ланцуг падзей разам з наступным распадам СССР у 1991 годзе прывялі да заканчэння халоднай вайны.

Гісторыя

У 19891991 гадах пад уплывам масавых грамадскіх пратэстаў супраць камуністычнай партыі ў Польшчы, Венгрыі, Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Чэхаславакіі, Балгарыі і Албаніі пачаліся перамовы з апазіцыяй, якая на той момант знаходзілася ў нелегальных умовах. З прычыны перамоў камуністычныя рэжымы адмовіліся ад дыктатарскага ўраду на карысць шматпартыйнай сістэмы.

У большасці былых сацыялістычных краінах змена ўлады адбылася мірным шляхам, толькі ў Румыніі рэжым Нікалае Чаўшэску быў зрынуты ўзброеным паўстаннем 1989 года.

Прыклады

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Універсальний словник-енциклопедія / Гол. ред. ради академік НАНУ М. Попович. — 4-те вид., виправл., доп. — Видавництво «ТЕКА». — 2006. — С. 924.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.