Восаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Воса |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 647 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна--тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Воса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзівінскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 647 чалавек[3], з іх 89,0 % — беларусы, 7,1 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области Архівавана 22 верасня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.