Воратаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Смалявіцкі раён
Уключаў 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 12 лістапада 1957

Во́ратаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ворат. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада[1]. 12 лістапада 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верхменскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Верх-Возера, Ворат 1-ы, Ворат 2-і, Востраў, Евароўшчына, Завязак, Заказінец, Пасека, Пекалін, Слабада, Смольня, Сцежкі, Сцяпанава Чарніца, Шабуні, Шэметава і пасёлак торфапрадпрыемства «Чарніца».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.