Вольта

Во́льта (італ.: volta.  — паварот, раз) — музычны тэрмін, адзін з відаў музычнай абрэвіятуры, які выкарыстоўваецца для абазначэння часткі музычнага твора, якая паўтараецца з некаторымі зменамі.

Абазначэнне ў музычнай натацыі

Калі пры паўторы канец нейкае часткі ці ўсяго музычнага твора змяняецца, то над тактами са зменамі ставяць квадратную гарызантальную дужку. Следам за ёй стаіць знак рэпрызы, затым пішуцца такты, якія выконваюцца пры паўторы, над якімі таксама стаіць квадратная дужка. Пад дужкамі ставяць абазначэнні: 1. і 2. — першая вольта і другая вольта, гэта значыць для першага разу і для другога разу. Вольтаў можа быць і больш за дзве, іх лік вызначаецца колькасцю паўтораў, прадугледжаных кампазітарам.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.